У праваахоўныя органы горада Жодзіна паступіла інфармацыя пра магчымы гвалт супраць непаўналетняй дзяўчынкі 2007 года нараджэння, вучаніцы адной са школ горада.

Сучасныя методыкі працы з непаўналетнімі дзецьмі дазволілі высветліць, што гвалціў дзяўчынку яе айчым.

3 кастрычніка супраць 38-гадовага мясцовага жыхара, за дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні да заведама малалетняй падчарыцы, распачата крымінальная справа па ч.3 арт.167 Крымінальнага кодэкса Беларусі «Гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару».

Мужчыну затрымалі, яму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад васьмі да пятнаццаці гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?