Папа Рымскі Францішак падчас выступу на плошчы святога Пятра ў Ватыкане заявіў, што аборт нічым не адрозніваецца ад заказнога забойства, паведамляе Reuters.
Фота: Wikimedia Commons.
Пантыфік лічыць, што нельга забіваць чалавека, незалежна ад яго памераў, дзеля вырашэння праблемы.
«Гэта ўсё адно, што наняць забойцу, каб вырашыць праблему», — сказаў Францішак.
Папа падкрэсліў, што «падаўленне чалавечага жыцця ва ўлонні маці дзеля абароны іншых праў» супярэчыць маралі.
«Як можна называць тэрапеўтычным, цывілізаваным ці хаця б чалавечным акт падаўлення нявіннага і безабароннага жыцця, якое толькі пачало фармавацца?», — сказаў пантыфік.