Паводле ўмоў падпісаных індыкатыўных балансаў паміж Расіяй і Беларуссю, Мінску не будуць пастаўляць цёмныя нафтапрадукты ў 2019 годзе, паведамляе ТАСС са спасылкай на інфармаваную крыніцу.
«Зафіксаваныя нулявыя індыкатыўныя балансы па пастаўках цёмных нафтапрадуктаў», — сказала крыніца.
Паводле крыніцы, Беларусь больш не будзе рээкспартаваць расійскія цёмныя нафтапрадукты.
У сваю чаргу, прадстаўнік віцэ-прэм'ера Расіі Дзмітрыя Козака заявіў, што новыя пагадненні Расіі і Беларусі выключаюць магчымасць «шэрых» схем у пастаўках нафтапрадуктаў у рамках саюзнай дзяржавы.
0
0
0
0
0
0