Стартап з Беларусі FriendlyData падпісаў пагадненне аб продажы тэхналогій буйной амерыканскай кампаніі ServiceNow, лідару рэйтынгу інавацыйнасці Forbes. Пра гэта dev.by паведаміў CEO FriendlyData Міхаіл Румянцаў. Суму пагаднення не называюць.

ServiceNow укарэніць распрацоўкі беларусаў (з дапамогай каманды стартапа) ва ўласную пляцоўку Now Platform: «Наша задача — даць карыстальнікам магчымасць прымаць абгрунтаваныя рашэнні, павысіць прадукцыйнасць і паскорыць развіццё бізнэсаў».

«Разам з ServiceNow мы зможам вывесці тэхналогію на новы ўзровень, выкарыстоўваючы рэсурсы і дадзеныя глабальнай кампаніі, і зрабіць тэхналогію даступнай для тысяч кампаній па ўсім свеце» — заявіў сузаснавальнік і CEO FriendlyData Міхаіл Румянцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0