За крычалку «Хто ня скача, той м…ль», якая стала шырока вядомая пасьля Эўрамайдану і Рэвалюцыі годнасьці 2014 году ў Кіеве, цяпер у Беларусі будуць прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасьці, паведамляе «Радыё Свабода».

Фота: Радыё Свабода.

Фота: Радыё Свабода.

У тым ліку прадугледжаны грашовы штраф ці адміністрацыйны арышт.

Інфармацыю пра гэта Свабодзе пацьвердзілі ў Цэнтральным раённым судзе Менску.

«Адпаведнае рашэньне прыняў судзьдзя Андрэй Зянкевіч 23 верасьня», — паведамілі ў прэсавай службе суду.

Суд Цэнтральнага раёну Менску ня першы раз прызнае экстрэмісцкімі крычалкі беларускіх фанатаў. Гэтак, у 2016 годзе экстрэмісцкай была прызнаная крычалка на матыў дзіцячай песьні «Вместе весело шагать».

За распаўсюджваньне крычалак, якія ўключаныя ў сьпіс экстрэмісцкіх, парушальніку пагражае штраф ад 10 да 50 базавых велічынь альбо адміністрацыйны арышт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?