Сёння а 19-й гадзіне адбудзецца цырымонія ўручэння Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца ў Новай прасторы галерэі «Арт-Беларусь» Zal #2 у Палацы мастацтва (вул. Казлова, 3). Уваход вольны.

Святочны настрой створыць гурт Apple Tea.

У шорт-ліст прэміі ўвайшлі:

  • Уладзімір Арлоў. Танцы над горадам. Логвінаў, Мінск.
  • Альгерд Бахарэвіч. Сабакі Эўропы. Логвінаў, Мінск.
  • Адам Глобус. Сям’я. Мастацкая літаратура, Мінск.
  • Вінцэсь Мудроў. Забойца анёла. Кнігазбор, Мінск.
  • Павел Севярынец. Беларусалім. ФОП Серадняк Т.К., Днепр. Украіна.
  • Анка Упала. На заснежаны востраў. Выдавецтва Янушкевіч, Мінск.

***

У журы прэміі сёлета працавалі Валянцін Акудовіч, Ала Брадзіхіна, Ганна Бутырчык, Пятро Васючэнка, Сяргей Кавалёў, Марына Казлоўская, Ціхан Чарнякевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?