Расія ўводзіць забарону на экспарт светлых і цёмных нафтапрадуктаў, а таксама звадкаванага вуглевадароднага газу ў Беларусь з лістапада 2018 года да канца 2019 года, сказаў міністр энергетыкі Расіі Аляксандр Новак у чацвер журналістам, паведамляе Reuters.

Пратакол, падпісаны паміж Расіяй і Беларуссю, прадугледжвае забарону на пастаўкі нафтапрадуктаў — цёмных нафтапрадуктаў, дызельнага паліва, сказаў ён.

«Ён таксама прадугледжвае часткова пастаўкі пэўных нафтапрадуктаў, якія не вырабляюцца ў Беларусі і якія з пункту гледжання ўнутранага спажывання ім неабходныя. Гэта асобны пералік да пратакола, вялікі пералік — лакафарбавыя вырабы, хімічная прадукцыя, гэта значыць прадукцыя нафтахімічных заводаў», — сказаў Новак.

Па аўтабензіне, дызпаліву, мазуце ў індыкатыўным балансе прадугледжаны нулявыя паказчыкі, дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0