9 кастрычніка каля беларуска-польскай мяжы брэсцкія памежнікі затрымалі сенегальца без дакументаў. Ён спрабаваў перасячы мяжу ў абыход аўтадарожнага пункта пропуску «Брэст».
Аказалася, што сенегалец раней прыехаў у Расію па студэнцкай візе, дзе планаваў навучацца ў адной з аграрных ВНУ.
«Студэнт» выехаў у Беларусь, дабраўся да Мінска, затым адправіўся ў Брэст. Канчатковым пунктам яго падарожжа мусіла стаць Італія. Аднак адзін з мясцовых жыхароў заўважыў замежнага грамадзяніна паблізу мяжы, пра што аператыўна паведаміў памежнікам.
Цяпер грамадзянін Сенегала знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання Брэсцкай памежнай групы.
Выхадца з Афрыкі чакае дэпартацыя з забаронай уезду на тэрыторыю Беларусі тэрмінам да 5 гадоў.