У Кобрыне кіроўца і пешаход спрабавалі ўтаіць ДТЗ, паведамляе БелТА.

Здарэнне адбылося ў другой палове дня 9 кастрычніка. 62-гадовы мясцовы жыхар на аўтамабілі «Пежо» збіў на пешаходным пераходзе 35-гадовую жанчыну. Пасля гэтага кіроўца пасадзіў яе ў сваю машыну і забраў.

Жыхарка Кобрына атрымала цялесныя пашкоджанні. Па дапамогу яна звярнулася ў раённую бальніцу. Аднак утаіла ад медыкаў сапраўдную прычыну, сказаўшы, што атрымала бытавую траўму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0