ДТЗ адбылося 10 кастрычніка, прыкладна ў 23.30, на адным са скрыжаванняў горада.
Высветлена, што 38-гадовы жыхар Брэста на аўтамабілі «Лексус» ехаў па вуліцы Маскоўскай у бок вуліцы Піянерскай.
Пры павароце налева ён не выбраў бяспечную хуткасць, не справіўся з кіраваннем і наехаў на раздзяляльную агароджу.
Кіроўца не пацярпеў, а машына атрымала сур'ёзныя пашкоджанні: «Лексус» давялося здымаць з агароджы супрацоўнікам МНС.