Нядаўна «Моладзь БНФ» абвесціла пра пачатак кампаніі «Білет на той свет», за гэтай назвай хаваецца жаданне «паказаць людзям, што насамрэч адбываецца ў нашым войску, спыніць дзедаўшчыну і данесці да людзей неабходнасць увядзення кантрактнага войска». 

Актывісты плануюць праводзіць перформансы і круглыя сталы.

«У сувязі з тым, што ў апошні час пачасціліся выпадкі гвалту ды забойстваў у войску, мы пачынаем гэтую кампанію. Асноўнай мэтай мы ставім выклікаць грамадскі рэзананс, прыцягнуць увагу грамадства і зрабіць так, каб пра гэта размаўлялі не толькі калі памрэ новы хлопец. Колькі яшчэ павінна загінуць хлапцоў, пакуль людзі перастануць маўчаць?» — казаў старшыня Моладзі БНФ Дзяніс Мандзік.

У адказ на закіды «Моладзі БНФ» Міністэрства абароны выдала тэкст, у якім заўважае, што колькасць суіцыдаў у беларускім войску ў пяць разоў меншая чым у войску ЗША, а пра «забойствы», маўляў, у арганізацыі ўвогуле загнулі. 

Аўтар артыкула — палкоўнік Уладзімір Макараў. 

Ён іранізуе, што пакуль што выглядае малаімаверным, што ў самога старшыні «Моладзі БНФ» Дзяніса Мандзіка атрымаецца паказаць рэаліі службы ў войску, бо той, маўляў, не падыходзіць па стане здароўя. 

Таксама Макараў з прывядзеннем шэрагу прыкладаў піша, што маладыя палітычныя актывісты чамусьці не прагнуць у войска. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?