Vogue

Vogue

Лаўрэатам прэміі «Новай акадэміі» Швецыі, якая пазіцыянуецца як альтэрнатыва Нобелеўскай прэміі па літаратуры, стала французская пісьменніца Марыз Кандэ, паведамляе NY Times.

Журы адзначыла яе кнігі за апісанне «жахаў каланіялізму і хаосу посткаланіялізму».

Нобелеўскі камітэт у 2018 годзе прэмію па літаратуры не ўручаў з-за скандалу ў Шведскай акадэміі: мужа адной з членаў акадэміі западозрылі ў раскрыцці імёнаў будучых лаўрэатаў, а таксама ў сэксуальных дамаганнях.

Марыз Кандэ (дзявочае Букалон) нарадзілася на Гвадэлупе ў 1937 г. Вучылася ў парыжскім Ліцэі Фенелона, затым у Сарбоне. Выкладала ў Гвінеі, Гане, Сенегале, Францыі, ЗША (у Калумбійскім універсітэце, да 2004, іншых амерыканскіх універсітэтах), працавала як журналіст.

Узначальвала Камітэт памяці пра рабства, заснаваны ў Францыі ў 2004 г. Па яе прапанове з 2006 года 10 мая ў Францыі адзначаецца як Дзень памяці аб рабстве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0