president.gov.by

president.gov.by

«Я ўдзячны вам, прэзідэнту Расіі, за тое, што вы знайшлі час, прыехалі ў гэты светлы горад. Я нездарма сказаў — расійскі горад. Магілёў, Віцебск — гэта такія гарады, якія наогул не адрозніваюцца ад расійскіх гарадоў», — сказаў Аляксандр Лукашэнка, завяршаючы свой выступ на V форуме рэгіёнаў.

Сёння, 12 кастрычніка, кіраўнікі Беларусі і Расіі коратка выступілі на выніковым пленарным пасяджэнні V Форуму рэгіёнаў. Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Уладзіміру Пуціну за прыезд.

— Я вельмі цаню тое, што мы ў такім складзе сёння тут сабраліся. Дзякуй вам вялікі. Гэта цаню не толькі я. Беларусь ужо практычна тыдзень напярэдадні гэтага форуму, сёння [жыве] і, я думаю, яшчэ заўтра мы будзем жыць вось гэтым духам беларуска-расійскага адзінства. Такія форумы не заменіць ніводнае мерапрыемства па лініі Саюза Беларусі і Расіі. Гэта гэтыя форумы збліжаюць, аб'ядноўваюць нашы народы, робяць адзіным цэлым, якое разарваць практычна нікому немагчыма, — сказаў кіраўнік Беларусі.

Завяршаючы сваю прамову, Аляксандр Лукашэнка дадаў:

— Я ўдзячны вам, прэзідэнту Расіі, за тое, што вы знайшлі час, прыехалі ў гэты светлы горад. Я нездарма сказаў — рускі горад. Магілёў, Віцебск — гэта такія гарады, якія наогул не адрозніваюцца ад расійскіх гарадоў.

Ды і Брэст — вось, губернатар выступаў, — Гродна. Яны калі і адрозніваюцца, то толькі сваёй архітэктурай заходняй. А тут усё наша, усё жывое.

Помнік Альгерду ў Віцебску. Фота Сяргея Гудзіліна.

Помнік Альгерду ў Віцебску. Фота Сяргея Гудзіліна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?