Фота Дзмітрыя Брушко

Фота Дзмітрыя Брушко

У 3-м туры Лігі нацый зборная Беларусі выйграла ў Люксембурга з лікам 1:0. Гульня прайшла на стадыёне «Дынама».

У канцы першага тайма адзіны мяч у матчы забіў Антон Сарока, а цэлы другі тайм беларусы адбіваліся.

Група D2: Беларусь — 7, Люксембург — 6, Малдова — 4, Сан-Марына — 0.

У панядзелак, 15 кастрычніка, беларусы дома гуляюць з Малдовай.

У лістападзе дзве гульні Беларусь правядзе ў гасцях: супраць Люксембурга і супраць Сан-Марына

***

Ліга нацый — новы турнір. Усе еўрапейскія зборныя падзеленыя на дывізіёны: A, В, С, D. А — наймацнейшы, тут гуляюць Францыя, Германія, Іспанія, Італія, Бельгія, Харватыя ды інш.

Беларусь трапіла ў найслабейшы дывізіён D (каманды ад Фарэраў і Гібралтара да Грузіі і Македоніі). 

Пераможца групы D2 выйдзе ў плэй-оф, дзе згуляе з пераможцамі груп D1, D3 і D4. Гэтыя каманды разыграюць адну пуцёўку на чэмпіянат Еўропы 2020 года. Пераможцы групаў D1, D2, D3, D4 таксама атрымае павышэнне ў класе: трапяць у дывізіён С (там гуляюць зборныя Венгрыі, Нарвегіі, Чарнагорыі). Усё ж не такое дно, як у D.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0