Фота: Сінадальны аддзел па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльным служэнні Маскоўскага патрыярхату.
У ноч на 13 кастрычніка невядомы абліў сцены храма ў гонар іконы Божай Маці «Памякчэнне злых сэрцаў» запальнай вадкасцю і падпаліў яго. Згарэла прыбудова да храма і нядзельная школа, піша rbc.ru.
«Мы паглядзелі відэакамеры, на іх відаць, што без дзесяці чатырох раніцы на тэрыторыі з'явіўся старонні чалавек у масцы, з заплечнікам і з двума бутэлькамі ў руках», - распавёў пробашч храма. Паводле яго слоў, спачатку зламыснік абліў сцены храма і нядзельнай школы вадкасцю з бутэлек, пасля чаго падпаліў. Увесь працэс заняў у яго менш за 10 хвілін.
Гэта ўжо не першая спроба падпалу гэтай царквы.