Гарадзенскія міліцыянты затрымалі дзьве групы па тры маладзёны, якія ішлі па вуліцы Ажэшкі і раздавалі незалежную прэсу — газэты «Наша Ніва» і «Наша слова», а таксама рэклямкі «Белсату». Іх даставілі ў Ленінскі РАУС. Адна з затрыманых — Хрысьціна Марчук паведаміла «Свабодзе», што яны мелі ў руках пакеты з эмблемай «Белсату».

Да пастарунку падышлі журналісты Мікола Маркевіч і Анджэй Пачобут —карэспандэнт польскай «Газэты Выборчай». Яны хацелі пацікавіцца лёсам маладзёнаў, але самі былі затрыманыя. Праўда, неўзабаве міліцыянт, які гэта зрабіў — прапаршчык Афанасьеў папрасіў у абодвух журналістаў прабачэньня і адпусьціў іх.

Пазьней шэсьць маладзёнаў адпусьцілі, не складаючы пратаколаў. Пра гэта паведаміла адна зь іх — Хрысьціна Марчук. Паводле яе, міліцыянты высьветлілі асобы затрыманых і вярнулі ім усе рэчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?