Алімпійская чэмпіёнка па мастацкай гімнастыцы Аліна Кабаева паспяхова абараніла дысертацыю на атрыманне вучонай ступені кандыдата педагагічных навук у Пецярбургу.
Канчаткова яны атрымае вучоную ступень пасля адпраўкі дакументаў у Маскву.
Тэма дысертацыі Аліны Кабаевай была сфармуляваная як «Змест спартыўна-аздараўленчага этапу падрыхтоўкі дзяцей дашкольнага ўзросту ў мастацкай гімнастыцы». Аўтарка працы разгледзела методыку ацэнкі матывацыі дзяцей дашкольнага ўзросту да заняткаў гімнастыкай, а таксама спецыфіку педагагічных назіранняў на занятках па мастацкай гімнастыцы ў спартыўна-аздараўленчых групах.