Сінод Рускай праваслаўнай царквы ў Мінску праходзіць у гістарычны момант для праваслаўя ў рэгіёне. Пасля таго як Украінская царква атрымае незалежнасць з рук Усяленскага патрыярхата, на тое самае па праве можа разлічваць і Беларуская.

На фоне Украіны ідэя аб беларускай аўтакефаліі, якая яшчэ год таму здаваліся нечым фантастычным і таму недыскусійным, набывае цалкам асязальныя формы. 

У галовах беларускага кліру адбываецца рэвалюцыя, у гэты ж час патрыярх маскоўскі прылятае сюды каб пазначаць тэрыторыю і пагразіць украінскаму праваслаўю, якое лічыць «сваім». 

Чытайце: Прэс-сакратар патрыярха Кірыла: адказ Сінода наконт украінскай аўтакефаліі будзе жорсткім

Наконт патрыярха Кірыла (Гундзяева) у царкоўных колах Беларусі зласловяць: калі ты называеш Украіну сваёй тэрыторыяй, то чаму тады баішся туды прыехаць? 

«Было б лагічна, калі б у Канстанцінопалі Кірыл абмеркаваў з Варфаламеем [Сусветным патрыярхам — Рэд.] як разам выдаць Украіне Томас — гэта б дазволіла Маскве захаваць твар. А што ён зрабіў замест? Даказваў Варфаламею, што ўкраінская нацыя — наватвор, а таму і царква павінна падпарадкоўвацца Маскве. Гэта сорам», — кажа наша крыніца ў царкоўных колах. 

Дарэчы, у Сінодзе РПЦ не толькі што няма ніводнага чалавека, які б бараніў у ім беларускую пазіцыю. Там няма і ніводнага беларуса. Праваслаўныя Беларусі прадстаўлены там разанскім мітрапалітам, які за чатыры гады ні разу не прадэманстраваў эвалюцыі сваіх поглядаў.

Чытайце: Мітрапаліт Павел: Беларуская праваслаўная царква — гэта малая частка Рускай праваслаўнай царквы

Няма і прычын думаць, што некалі ў будучыні ён стане для беларусаў «сваім».

Тут Панамароў працягвае займацца тым, чым займаўся ў ЗША, Ізраілі ці Аўстрыі — прасоўвае інтарэсы Масквы. 

Паказальна, што нават Лукашэнка перастаў сустракацца з мітрапалітам Паўлам. Калі спачатку антыпатыя выказвалася ў парушэнні пратаколу (на Раство Лукашэнка меў правесці паўгадзіны ў Свята-Духавым саборы разам з Паўлам, але прабыў толькі 15 хвілін), то на Вялікдзень ён увогуле запаліў свечку разам з… мітрапалітам Філарэтам, цалкам праігнараваўшы Паўла. 

Здаецца, Лукашэнка адмовіўся мець сустрэчы з Паўлам і ў рамках мерапрыемстваў Сінода.

Цікава, ці хопіць у сённяшняга кіраўніка Беларусі смеласці паставіць пытанне пра тое, каб кіраўніком Беларускага экзархата стаў беларус і каб беларуская дзяржава таксама атрымала сваю самакіраваную царкву.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?