Ад суботы ў Мінску з візітам знаходзіцца Патрыярх Маскоўскі і ўсёй Русі Кірыл. У нядзелю ён асвяціў храм у гонар Усіх Святых і адслужыў там літургію.

Вернікаў, якія прыйшлі паглядзець на тое, як новы мінскі храм асвячае патрыярх, было нямала. Але ўнутр, прынамсі да сярэдзіны службы, патрапіць змаглі толькі тыя, у каго былі запрашальныя білеты. Астатнія глядзелі службу з двух вялікіх экранаў, усталяваных па абодва бакі ад цэнтральнага ўваходу ў храм. А вось унутры сабралася нямала вядомых людзей, зазначае Tut.by.

Віктар Лукашэнка, старэйшы сын Аляксандра Лукашэнкі.

Віктар Лукашэнка, старэйшы сын Аляксандра Лукашэнкі.

Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына і Леанід Гуляка, упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў.

Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына і Леанід Гуляка, упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў.

Міністр аховы здароўя Валерый Малашка.

Міністр аховы здароўя Валерый Малашка.

Хакейны трэнер Міхаіл Захараў.

Хакейны трэнер Міхаіл Захараў.

Нязменны лідар «Сяброў» Анатоль Ярмоленка.

Нязменны лідар «Сяброў» Анатоль Ярмоленка.

Нязменны вядучы «Поля цудаў» Леанід Якубовіч.

Нязменны вядучы «Поля цудаў» Леанід Якубовіч.

Настаяцель храма айцец Фёдар Поўны.

Настаяцель храма айцец Фёдар Поўны.

Мяркуецца, што раніцай панядзелка патрыярх Кірыл сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам, а потым возьме ўдзел у Сінодзе РПЦ, на якім, як чакаецца, прагучаць пагрозы ўкраінскім праваслаўным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?