Тая самая кошка, фота Анджэлы Цінінг у фэйсбуку

Тая самая кошка, фота Анджэлы Цінінг у фэйсбуку

Жыхарка англійскага Лемінгтана Анджэла Цінінг распавяла выданню Metro, што яе котка Місі выратавала ёй жыццё, піша ria.ru

Жанчына заўважыла, што хатні гадаванец пачаў паводзіць сябе дзіўна — напрыклад, ляжаць у яе на грудзях, хоць звычайна не любіла лашчыцца. Цінінг таксама звярнула ўвагу, што ў гэтай вобласці адчувае боль, і вырашыла пайсці ў бальніцу. Дактары выявілі перадракавыя клеткі і правялі аперацыю па іх выдаленні.

Але праз два гады ў Місі зноў памяняліся паводзіны, і жыхарка Брытаніі вырашыла перастрахавацца і прайсці дыягностыку, хоць у яе нічога не балела.

Пры паўторным звароце ў клініку ў жанчыны выявілі рак. На гэты раз мамолагі паведамілі, што ёй спатрэбіцца мастэктамія (выдаленне малочнай залозы), але разам з тым адзначылі, што сітуацыя магла быць горшай.

Анжэла прызналася, што вельмі ўдзячная Місі, і намінавала яе на прэмію Hero Cat на National Cat Awards.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0