Абнаўленне мабільнага банкінгу Белінвестбанка ад сёння даступнае карыстальнікам аперацыйных сістэм iOS і Android. Цяпер мабільны банкінг даступны і па-беларуску.
Акрамя беларускай, у інтэрфейс дадалі і англійскую мову.
Каб пераключыць мову інтэрфейсу, трэба ўвайсці ў «Наладкі» мабільнага банкінгу, там вы знойдзеце клавішу «Выбар мовы». У вашай мабільнай прыладзе можа не быць беларускай раскладкі клавіятуры, яна ўсталёўваецца асобна ў наладах самога смартфона.
Даныя, якія трапляюць з аперацыйных сістэм банка і АРІП (выпіскі, чэкі і г.д.), застануцца на рускай мове.