Расійскія СМІ са спасылкай на тэлеграм-канал 112 паведамляюць пра кур’ёзны выпадак, які адбыўся на Тыдні моды Mercedes-Benz Fashion Week. На мерапрыемства ледзь не трапілі двое беспрытульнікаў з Мінска. Прычым ім нават атрымалася прайсці адзін з кардонаў аховы.

У іх былі запрашальнікі на імпрэзу. Адзін з бамжоў прадстаўляўся сваяком галоўнага рэдактара амерыканскага часопіса Vogue Анны Вінтур, а другі — пляменнікам рэдактара L'Officiel Эвеліны Хромчанка.

Пакуль незразумела, адкуль яны ўзялі запрашальнікі на Тыдзень моды. Магчыма, гэта быў чыйсьці розыгрыш.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?