Кіраўнік Сусьветнага антыдопінгавага агенцтва Дон Фэйхі прызнаўся, што экспэрты яго арганізацыі дасьледуюць віягру — вядомы ва ўсім міры прэпарат ад мужчынскага бясьсільля. Адмыслоўцы правяраюць гэты прэпарат на прадмет уключэньня ў сьпіс забароненых да ўжываньня рэчываў.

Як вядома, віягра дабратворна ўплывае на працу сардэчнай цягліцы, пашырае сасуды, спрыяе лепшай цыркуляцыі крыві, а ў выпадку са спартоўцамі — значна павялічвае трывушчасьць арганізму. Па словах Фэйхі, ніякага прамежкавага рашэньня па занясеньні віягры ў допінг‑ліст пакуль не прынятае, а калі гэта адбудзецца, то яго павінна будзе зацьвердзіць камісія Антыдопінгавага агенцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?