У творчым аб’яднаньні «Осмас» выйшаў першы дзівідзюшны канцэртнік «Нэўра-Дзюбеля».
Ва ўтульнай аздобе менскага клюбу «Графіці» Кульлінковіч вядзе нязмушаную гутарку з публікай. А ў перапынках — сьпявае разам з гуртам. Сьпявае і старыя песьні, праверана-эпахальныя: «Буду б...я тоска», «Переехало комбайном» і «Ехали уроды», і навейшыя баявікі: «Скрыпка дрыгвы», «Підарасы» і «Гузік». Добры гук, файная атмасфэра. Лідэр «дзюбялёў» кажа: «Балазе гэта быў канцэрт у невялічкім клюбе, бо на такіх імпрэзах, як публіка, так і гурт раскрываюцца болей, чым у вялікай залі, тут болей глямуру, пазытыву ды манікюру».
Даведкі ды пытаньні: 8 029 6298698 (Павал)
0
0
0
0
0
0