Суд над моладзевым актывістам Аляксандрам Баразенкам пачнецца 8 сьнежня (панядзелак) у Цэнтральным судзе сталіцы. Судзіць хлопца будзе Натальля Вайцяховіч. Раней паведамлялася, што працэс будзе весьці Валеры Есьман, які аказаўся датычны да карупцыйных злачынстваў.

Аляксандар Баразенка апошні фігурант «працэсу чатырнаццаці». Ад 27 кастрычніка ён знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага. За кратамі хлопец правёў тыднёвую галадоўку пратэсту.

Штодня пад брамай ізалятару зьбіраюцца моладзевыя актывісты, якія выказваюць салідарнасьць са зьняволеным.

У панядзелак камісар Эўрасаюзу па пытаньнях міжнародных дачыненьняў і палітыкі суседзтва Бэніта Фэрэра-Вальднэр заявіла, што Эўропа будзе ўважліва назіраць за гэтым працэсам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?