Трынаццаць чалавек было затрымана вечарам ля брамы ізалятару на Валадарскага. Моладзь зноў прыйшла да турмы, каб выказаць салідарнасьць са зьняволеным Аляксандрам Баразенкам.

Паводле лідэра руху «Маладая Беларусь» Артура Фінькевіча, на гэты раз міліцыянты далі пастаяць ля СІЗА толькі каля пяці хвілін. Затрыманьне ж адбывалася з прымяненьне фізычнай сілы.

Зараз у РУУСе Маскоўскага раёну знаходзяцца трынаццаць чалавек — Артур Фінькевіч, Алесь Сьцепаненка, Уладзь Сяргееў, Павал Юхневіч, Паліна Кур’яновіч, Марта Маісенка, Максім Вінярскі, Іван Шыла, Глеб Сноркін, Алег Ладуцька, Юры Пляшкоў, Аляксей Янушэўскі, Багуслаў Рэвякоў.

У затрыманых апісалі пашпартныя дадзеныя. Цяпер яны чакаюць далейшых дзеяньняў з боку праваахоўнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?