Расія дадаткова пералічыць Беларусі 27 мільярдаў расійскіх рублёў (больш за $400 мільёнаў) у якасці экспартных пошлін з-за росту цэн на нафту, заявіў першы віцэ-прэм'ер, міністр фінансаў Расіі Антон Сілуанаў, паведамляе Прайм.

«У сувязі з ростам цэн на нафту ўзрастаюць нашы абавязацельствы па пералічэнні экспартнай пошліны на нафту Рэспубліцы Беларусь у параўнанні з тым, што было ў бюджэце. 27 мільярдаў (расійскіх) рублёў, мы ўносім у бюджэт дадатковыя сродкі на гэта», — паведаміў Антон Сілуанаў, калі казаў пра бюджэт Расіі на 2018 год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0