У мінулым годзе Дзяды праводзіліся 5 лістапада, фота Волі Афіцэравай

Апошнія падзеі вакол Курапатаў не змянілі планаў КХП БНФ на штогадовую акцыю. Партыя падала заяўку на традыцыйныя шэсце і мітынг у Менску, прымеркаваныя да дня памяці продкаў — Дзяды, расказаў Свабодзе намеснік старшыні КХП БНФ Юрась Беленькі.

Акцыі просяць дазволіць правесці ў нядзелю, 28 кастрычніка (каталікі адзначаюць Дзяды 2 лістапада). Як кажа Беленькі, шэсце мае прайсці па традыцыйным маршруце і ў традыцыйным фармаце.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна