20 кастрычніка ў зале Брэсцкай абласной бібліятэкі імя Горкага (бульвар Касманаўтаў 48) пройдзе першая прэзентацыя кнігі Дзмітрыя Кульбеды «Мотальскі слоўнік». Аўтар трагічна загінуў год таму.

Аўтар нарадзіўся ў сям'і выхадцаў з Моталя на працягу некалькіх гадоў збіраў спецыфічна бытавую лексіку малой радзімы, апублікаваў некалькі краязнаўчых матэрыялаў. Кніга з'яўляецца даведкавым выданнем, якое складаецца з дыялектнага слоўніка, публіцыстыкі, біяграфічных матэрыялаў (лістоў, успамінаў).

У мерапрыемстве прымуць удзел кіраўнік Заходнепалескага анамастыка-дыялекталагічнага цэнтра прафесар Рыгор Аркушын (Луцк), старшыня Украінскага навукова-педагагічнага саюза «Берагіня» Віктар Місіюк, кампазітар Арсенцій Цецярук, бард Юры Носаль, кіраўнік сямейнага ансамбля «Джерело» Аляксандр Ганчарэнка, родныя і сябры аўтара.

Пачатак у 12:00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0