На 8-й хвіліне адзіны мяч у гульні забіў Рауль. Такім чынам «Рэал» выйшаў у 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў. «Зэніт» заняў датэрмінова трэцяе месца і згуляе ў лютым у 1/16 Кубку УЭФА. БАТЭ толькі чацьверты. Але такім клюбам можна сапраўды ганарыцца.
Фота і відэа з матчу глядзіце тутака.
"Зэніт" - "Ювэнтус" - 0:0
Турнірнае становішча: Ювэнтус – 11, Рэал – 9, Зэніт – 5, БАТЭ – 2.
«Рэал» таксама выйшаў у 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў. «Зэніт» заняў трэцяе месца і згуляе ў лютым у 1/16 Кубку УЭФА.
БАТЭ – толькі чацьверты. Паколькі пры роўнасьці балаў – як для нас і піцерцаў – расейскі клюб па-любому акажацца вышэй, за кошт матчаў міжсобку (1:1, 0:2).
10 сьнежня вырашыцца, хто зойме ў нашай групе 1-е месца. «Ювэ», каб застацца першымі, дастаткова не прайграць БАТЭ.
Але чаму б беларусам не папсаваць крыху настрою італьянцам?
У Мадрыдзе у той жа дзень згуляюць «Рэал» і «Зэніт».
***
БАТЭ годна глядзеўся ў Лізе чэмпіёнаў. І таму зь нецярпеньнем чакаем ягоны матч у Турыне.
Здаецца, выбар на чалавека (ці чалавекаў году) – калі заўтра ня здарыцца якаясь аранжавая рэвалюцыя – небагаты. Або Віктар Ганчарэнка. Або цалкам БАТЭ.