Першую ракетку краіны Арыну Сабаленка прызналі навічком года ў Сусветнай тэніснай асацыяцыі (WTA).
Яна ў 2018 годзе змагла з другой сотні сусветнага рэйтынгу выйсці ў топ-20 найлепшых гульцоў свету. У актыве беларускі ў гэтым сезоне перамогі на турніры ў Нью-Хэйвене (ЗША) і Ухані (Кітай).
На рахунку Сабаленка 8 перамог над тэнісісткамі з топ-10 сусветнага рэйтынгу.





