У Нідэрландах упершыню выдалі пашпарт, уладальнік якога пазначаны як асоба трэцяга, нявызначанага полу, паведамляе BBC.
Фота: Flickr.
57-гадовы грамадзянін Леон Зеегерс атрымаў пашпарт з полам X (нявызначаны пол), замест M для мужчыны або V для жанчыны.
Зеегерс нарадзіўся мужчынам, у 2001 годзе змяніў пол. Цяпер ідэнтыфікуе сябе як інтэрсэксуал (чалавек, які мае прыкметы і мужчынскага, і жаночага полу).