Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў адрэагаваў на пратэсты ў Інгушэціі, прапанаваўшы інгушам зладзіць мітынг на тэрыторыі яго рэспублікі.

«Гэтая купка, якая называе сябе правадырамі, калі вы мужыкі — прыйдзіце на маю тэрыторыю і зрабіце там хоць бы адзін мітынг. Калі вы адтуль жывымі пойдзеце — я той, кім вы мяне абзываеце.

Прыязджайце ў госці, сардэчна запрашаем. Адкрывайце бізнэс — падрыхтуем усе дакументы. Прыязджайце як турысты, прымем вас як родных.

Але калі прыйдзеце, называючы сябе мужчынамі: «Гэта наша тэрыторыя». Калі яны пойдуць адсюль на сваіх нагах, тады я той, кім вы мяне абзываеце. Клянуся!» — сказаў Кадыраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0