У міліцыю звярнулася 32-гадовая магіляўчанка і папрасіла знайсці ровар, які знік каля пад'езда яе дома.
Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку высветлілі, што транспартны сродак пакаціў 35-гадовы беспрацоўны магілёвец, якога раней ужо судзілі за крадзяжы.
На чужым ровары ён адправіўся ў грыбы. Калі праваахоўнікі яго знайшлі, доўга аднекваўся, сцвярджаючы, што гэта яго транспартны сродак, катэгарычна адмаўляючыся злазіць.
Матэрыял перададзены ў Магілёўскі міжраённы аддзел СК для прыняцця рашэння аб распачынанні крымінальнай справы за крадзеж.





