Ход узгаднення праекта ваеннай дактрыны «саюзнай дзяржавы» будзе разгледжаны 26 кастрычніка ў Мінску на пасяджэнні камісіі парламенцкага сходу саюза Беларусі і Расіі па бяспецы, паведамляе БелТА.
«Дэпутатам будзе прадстаўлена інфармацыя аб ходзе ўзгаднення праекта ваеннай дактрыны саюзнай дзяржавы, праца над якім вядзецца ў адпаведнасці з зацверджаным пералікам прыярытэтных напрамкаў і першачарговых задач далейшага развіцця Саюзнай дзяржавы на 2018-2022 гады», — адзначылі ў прэс-службе.





