Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што знаходжанне Беларусі на скрыжаванні транзітных шляхоў стварае добрыя ўмовы для заробку людзей і эканамічнага развіцця краіны:

«Цяпер праз Беларусь рухаецца ўсё. Таму што ціхая, спакойная транзітная краіна. Ну акажы паслугу чалавеку, які вязе тавар.

Я утрыравана кажу: дзесьці адрамантуй машыну, прапануй дранікі яму. У нас на трасе ад Смаленска да Брэста ўсюды добрыя вёскі і гарады. Так, мільярдэрам даляравым, як у Расіі, не станеш. І не трэба».

«Я бачу Беларусь як зручную для жыцця. І той, хто хоча тут жыць спакойна, гадаваць сваіх дзяцей і хоча зарабіць, ён гэта заўсёды можа атрымаць», - заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас размовы з гродзенскімі студэнтамі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна