Мінюст ЗША прад'явіў абвінавачванні 44-гадовай расіянцы Алене Аляксееўне Хусяйновай, якая, як сцвярджаецца, была галоўным бухгалтарам праекта па ўмяшанні ў амерыканскія выбары, арганізаванага кампаніямі бізнэсмена Яўгенія Прыгожына.
Гаворка ідзе ў тым ліку аб выбарах у амерыканскі кангрэс, якія пройдуць 6 лістапада 2018 года.
На думку следства, Хусяйнова адказвала за фінансаванне розных аперацый, у тым ліку на «выдаткі актывістаў, рэкламу ў сацсетках, рэгістрацыю даменных імёнаў, куплю проксі-сервераў і прасоўванне пастоў у сацсетках».
Грошы на праект, згодна з абвінавачаннем, праводзіліся праз рахункі як мінімум 14 юрыдычных асоб, звязаных з кампаніямі Прыгожына; мэты плацяжоў фармуляваліся, да прыкладу, як «прадастаўленне паслуг па зборы і перапрацоўцы матэрыялаў».





