БАТЭ правёў апошні перад выязным супрацьстаяннем з «Чэлсі» матч чэмпіяната Беларусі. На «Барысаў-Арэне» падапечныя Аляксея Багі з цяжкасцю перамаглі «Гарадзею» (3:2).
Лік БАТЭ адкрыў ў канцы першага тайма. Мікалай Сігневіч замкнуў падачу Эрвена Мукама. Рукой, але суддзі жэст не заўважылі. Альбо палічылі, што рука была за лініяй варот — мяч у выніку запісалі менавіта на Мукама.
Затым Мікалай Сігневіч забіў, бясспрэчна, чысты мяч — і лік стаў 2:0. Аднак «Гарадзея» адыгралася, а перамогу ў выніку аформіў Максім Скавыш (3:2).
Нагадаем, у БАТЭ за апошні год такіх эпізодаў было некалькі. У лістападзе 2017 Радзівонаў забіў, магчыма, вырашальны ў барацьбе за чэмпіёнства гол «Нёману».
Пасля 24-х гульняў: БАТЭ — 60, Віцебск — 50, Дынама Мінск — 49, Шахцёр — 48 (23 гульні)





