Злучаныя Штаты Амэрыкі лічаць неактуальным працэс выдзяленьня Ўкраіне ПДЧ (Плян дзеяньняў па членстве ў Альянсе) у НАТО неактуальным. Пасол ЗША ва Ўкраіне Ўільям Тэйлар выказаў меркаваньне, што Вашынгтон найхутчэй ня будзе запэўніваць партнэраў па НАТО ў неабходнасьці выдзяленьня Кіеву ПДЧ. У выпадку згоды Ўкраіна ўвогуле можа мінуць гэты этап і па дасягненьні шэрагу абавязальніцтваў пачынаць гаворку пра далучэньне да Альянсу. ЗША падтрымае такі сцэнар, калі яго адобраць украінскія ўлады. Амэрыканскі пасол пры гэтым апэляваў да прыкладу Польшчы, Чэхіі ды Вугоршчыны, якія таксама ня мелі ПДЧ і далучыліся да НАТО як толькі дасягнулі неабходных крытэраў.

Паводле Korrespondent.net

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0