Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 26 лістапада ў Беларусі воблачна з праясненнямі. У многіх раёнах невялікі кароткачасовы снег, на асобных участках дарог галалёдзіца.
Вецер заходні, паўднёва‑заходні, 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 1—7°C, днём ад мінус 4 да плюс 1°C.
У Мінску 26 лістапада воблачна з праясненнямі. Невялікі кароткачасовы снег, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні, паўднёва‑заходні, 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 2—4°C, днём ад 0 да мінус 2°C.
27 і 28 лістапада па рэспубліцы воблачна з праясненнямі. 27 лістапада на большай частцы тэрыторыі ападкі (мокры снег з пераходам у дождж), слабы галалёд, на дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер заходні, паўднёва‑заходні, 6—11 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад мінус 6 да плюс 1°C, днём ад мінус 1 да плюс 5°C.
28 лістапада ў асобных раёнах невялікія ападкі (у асноўным дождж), туман, слабы галалёд, на дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер паўднёва‑заходні, паўднёвы, 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад мінус 2 да плюс 3°C, днём ад 0 да плюс 6°C.
У Мінску 27 лістапада воблачна з праясненнямі, кароткачасовыя ападкі (мокры снег з пераходам у дождж), слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні, паўднёва‑заходні, 6—11 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 1—3°C, днём ад 0 да плюс 2°C.