У суботу прыкладна ў 18.30 у раёне Рандоўскіх могілак пад Гомелем кіроўцу легкавіка чакаў непрыемны сюрпрыз — на дарогу раптам выскачыў лось.
Паводле відавочцаў, «лось выбіў лабавое шкло і падушыў дах, але ў салон не ўляцеў». Аварыя для жывёлы была фатальнай. На шчасце, людзям пашанцавала больш. Жанчына, якая ехала ў аўто, шпіталізавана, яе жыццю нічога не пагражае.





