Flickr.com

Газаправод «Паўночны паток — 2» можа быць небяспечны для Украіны і Славакіі, заявіў прэзідэнт Польшчы ў інтэрв'ю Polskie Radio.

«Без сумневу, стварэнне газаправода «Паўночны паток — 2» з'яўляецца небяспечным для Украіны, Славакіі і было б энергетычнай пагрозай для Польшчы, калі б не нашы папераджальныя дзеянні», — сказаў Дуда.

Ён таксама адзначыў, што пазіцыі Польшчы, Украіны і Славакіі ў пытанні будаўніцтва дадзенага газаправода адзіныя.

«Паўночны паток — 2» - газаправод, па якім плануецца пастаўляць газ з Расіеі ў Нямеччыну. Згодна з планам, ён павінен прайсці па дне Балтыйскага мора. Газаправод будзе здольны пастаўляць 55 млрд куб. м. газу ў год.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна