Фота СК

Фота СК

У Старадарожскім раёне здзейснена хуліганства з ужываннем пісталета, паведамляе СК у сваім тэлеграм-канале.

5 кастрычніка 23-гадовы мужчына прыйшоў да дома пацярпелага, каб паразмаўляць з ім пра агульнага знаёмага. Гаспадар адмовіўся. Тады мужчына беспадстаўна з хуліганскіх меркаванняў на вуліцы стаў дэманстраваць жыхарам дома пнеўматычны пісталет.

Далей ён зрабіў з яго каля 20 стрэлаў па вокнах, у бок гаспадара, яго сабакі. Пацярпелы з жывёлай паспелі схавацца ў доме. Фігурант сышоў з месца здарэння, пісталет схаваў. Але неўзабаве ён быў затрыманы і змешчаны пад варту (хуліганства з ужываннем зброі).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0