Старшыня Федэрацыі хакея Беларусі Генадзь Савілаў у эфіры праграмы «Вялікі спорт» на тэлеканале «Беларусь 5» пракаментаваў словы Міхаіла Захарава.

Фота: Аляксандра Шычко, pressball.by.

Фота: Аляксандра Шычко, pressball.by.

«Хочацца вярнуцца да фармулёвак нашага вядомага спецыяліста, якія адзін аднаму супярэчаць. Першая — аб крытэрыі працы федэрацыі хакея і школы. ФХРБ каардынуе працу школ, якія рыхтуюць дзяцей для НХЛ. Другая — ён лічыць паспяховымі школы «Юнацтва» і «Дынама». Колькі ж яны падрыхтавалі выхаванцаў для КХЛ (не для «Дынама»)? Колькі за апошнія 15 гадоў «Юнацтва» падрыхтавала хакеістаў для КХЛ, НХЛ?» — спытаў Савілаў.

«Нуль. Хакеістаў няма. Цяпер пытанне да паважанага спецыяліста: дзе праца школы «Юнацтва» за апошнія пятнаццаць гадоў з нулявым эфектам гульцоў у сусветным хакеі? Дзе крытэр паспяховасці школы «Юнацтва»? Гэта паўсюдна. Хакеістаў у краіне няма. Апошні хакеіст — Сяргей Касціцын, 1987-га года нараджэння», — працягнуў старшыня Федэрацыі хакея Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?