Затрыманы мэр Жодзіна Юрый Шары, паведамляе Следчы камітэт. Яго падазраюць у карупцыі.

Скрыншот: СТВ.

Шарага затрымалі, з ім працуюць следчыя. Цяпер вырашаецца пытанне пра меру стрымання.

Шараму 57 гадоў. На пасадзе ён з кастрычніка 2016 года. Раней займаў пасаду першага намесніка старшыні выканкама. Да прызначэння ў Жодзіна працаваў старшынёй Івянецкага пасялковага савета.

Паводле інфармацыі «Свабоды», чыноўнік нібыта мог выкарыстоўваць ва ўласных патрэбах працу людзей, аформленых у якасці супрацоўнікаў гарадской ЖКГ.