Пра гэта сёньня заявіў адвакат аднаго з абвінавачаных, Мурат Мусаеў.

Ён спаслаўся на абвінаваўчае заключэньне.

«Мы бачым, што гэта ня нехта вялікі і жахлівы, хто спрабуе дэстабілізаваць становішча ў Расеі, як некалі казаў на стадыі сьледзтва шэф Генпракуратуры, а гэта палітычны дзеяч унутры краіны».

«Прынамсі, — зазначыў Мусаеў, — у абвінаваўчым заключэньні сказана, што адна з прычынаў замовы забойства — гэта крытычныя рэпартажы Паліткоўскай пра нейкіх палітычных дзеячаў. Ні пра якіх кантрактных людзей гаворкі няма. Але калі вывучаецца некалькі вэрсій, то навошта тады перадаваць справу ў суд?» — пытаецца адвакат.

Эхо Москвы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0