Пры абрушэнні эскалатара на станцыі рымскага метро «Рэпубліка» пацярпелі і патрапілі ў бальніцу 15 расійскіх грамадзян, паведамілі ria,ru ў пасольстве ў Італіі.

Паводле ўдакладненых звестак, у шасці лячэбных установах Рыма зараз знаходзяцца 15 расіянаў, трое з іх — у цяжкім стане. Акрамя таго, былі шпіталізаваны яшчэ чацвёра грамадзян Украіны.

У аўторак вечарам на станцыі рымскай падземкі «Рэпубліка» адбылася аварыя на эскалатары, на якім у гэты момант знаходзіліся расійскія футбольныя заўзятары.

Пацярпелыя накіроўваліся на матч Лігі чэмпіёнаў паміж ЦСКА і клубам «Рома».

Па паведамленнях СМІ, адзін з расіянаў страціў нагу пасля здарэння, аднак гэтая інфармацыя не пацвердзілася

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна