fcbate.by
Сёння раніцай БАТЭ адправіўся ў Лондан, дзе ў чацвер згуляе з «Чэлсі» ў матчы Лігі Еўропы (пачатак у 22:00).
У гульні Аляксей Бага разлічвае на 21 футбаліста, паведамляе сайт беларускага клуба.
Галкіперы: Антон Чычкан, Дзяніс Шчарбіцкі;
абаронцы — Захар Волкаў, Максім Валадзько, Дзяніс Палякоў, Аляксей Рыас, Ягор Філіпенка, Аляксандар Філіпавіч;
паўабаронцы — Дзмітрый Бага, Яўген Бярозкін, Аляксандр Глеб, Станіслаў Драгун, Мірка Іваніч, Эрвейн Мукам, Слабадан Сімавіч, Ігар Стасевіч, Яўген Яблонскі;
форварды: Лувага Кізіта, Мікалай Сігневіч, Максім Скавыш, Ясе Туомінен.
Нагадаем, што ў першым туры БАТЭ перамог у гасцях венгерскі «Відзі» (2:0), але на «Барысаў-Арэне» быў разбіты ПАОКам — 1:4.
У Барысаве БАТЭ з «Чэлсі» згуляе 8 лістапада.





