abff.by

Асацыяцыя «Беларуская федэрацыя футбола» зноў заявіла пра цікавасць правесці матч за Суперкубак УЕФА ў Мінску на абноўленым стадыёне «Дынама», паведамляе сайт арганізацыі.

Раней стадыёну «Дынама» была прысвоена чацвёртая катэгорыя УЕФА, што дазваляе праводзіць такія гульні.

Выканкам УЕФА абярэ краіну, што прыме Суперкубак, у маі-чэрвені 2019 года.

АБФФ раней ужо ўдзельнічала ў конкурсе на правядзенне ў Мінску матчаў Еўра-2020, а таксама Суперкубка-2020, аднак абедзве спробы не ўвянчаліся поспехам.

У жніўні Суперкубак, у якім удзельнічаюць пераможцы Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы, прымаў Талін, у 2019 годзе ён пройдзе ў Стамбуле, а ў 2020 — у Порту.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру