South Wales Police

South Wales Police

Пенсіянер з Уэльса Джон Харві, які без патрэбы выклікаў хуткую дапамогу больш за 300 разоў, прысуджаны да 20 месяцаў турэмнага зняволення.

Харві тэлефанаваў у экстранныя службы 999 усяго 314 разоў за апошнія пяць гадоў, 149 разоў медыкі яго забіралі ў бальніцу, аднак ніякага лячэння яму не патрабавалася. Выклікі абышліся Нацыянальнай службе аховы здароўя ў 46 тысяч 383 фунты стэрлінгаў.

Раней пенсіянер, які рэгулярна злоўжывае алкаголем, ужо прыцягваўся да адказнасці — тады суд валійскага горада Cуoнcі забараніў яму тэлефанаваць на нумары экстраных службаў, аднак ён працягваў рабіць гэта сам і прасіў іншых тэлефанаваць ад яго імя.

Па словах прадстаўніка пракуратуры Хелен Рэндал, аднойчы Харві папрасіў дваіх мужчын выклікаць яму хуткую, сказаўшы, што ў яго сардэчны прыступ, аднак брыгада хуткай дапамогі пабачыла яго цалкам здаровым, да таго ж ён сядзеў у гасцінай і піў віскі.

Пракурор распавяла, што медыкі патрацілі ў агульнай складанасці 302 гадзіны на тое, каб дастаўляць Харві ў бальніцу, адкуль ён часцяком сыходзіў, нават не чакаючы агляду доктара.

Суд таксама заслухаў паказанні псіхіятра, які распавёў, што не знайшоў у падсуднага ніякіх псіхічных адхіленняў. Адвакат Харві Крэйг Джонс прызнаў, што мужчына «нарэшце пачаў ўсведамляць, што ён больш не зможа тэлефанаваць у хуткую» без прычыны.

«Я проста не разумею, чаму вы так сябе паводзіце. Вы — пагроза грамадству. Адзінае тлумачэнне - гэта тое, што вы ператвараецеся ў зло ў чыстым выглядзе, калі вып'еце. Мы ўсе ведаем, наколькі загружаная наша служба аховы здароўя, і вы ставілі жыцці іншых людзей пад пагрозу, адцягваючы ўвагу дактароў неадкладнай дапамогі», — сказаў суддзя Пол Томас.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?